Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы прызначыў міністра лічбавых тэхналёгій

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 14:27
Па просьбе прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага на пасаду прызначаны Марэк Загурскі.
PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда па просьбе прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага прызначыў Марэка Загурскага на пасаду міністра лічбавых тэхналёгій. Як падкрэсьліў польскі прэзыдэнт, ён не сумняваецца ў тым, што новы кіраўнік ведамства праявіць сябе на сваёй пасадзе.
«Укараненьне лічбавых тэхналёгій – гэта заданьне вельмі цяжкае, але незвычайна важнае. Ад пасьпяховай рэалізацыі гэтага заданьня залежыць тое, наколькі ўдаецца пабудаваць сучасную дзяржаву», – сказаў ён.
З 9 студзеня 2018 года, калі з пасады была вызваленая міністар Анна Стрэжыньска, кантроль над ведамствам ажыцьцяўляў прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі. Марэк Загурскі зьяўляўся ўпаўнаважаным прадстаўніком прэм’ера, які выконваў абавязкі міністра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт