Logo Polskiego Radia
Print

Сілавыя структуры Польшчы гатовыя да пратэсту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 16:21
Паліцыянты скардзяцца пра нізкія заробкі, абмежаваньне заробкаў за дадатковыя гадзіны працы і нізкія пэнсіі.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Сілавыя структуры Польшчы гатовыя да пратэсту
Сілавыя структуры Польшчы рыхтуюцца да агульнапольскага пратэсту. У плянах – папрокі замест штрафаў, падрабязныя кантролі, намётавы гарадок у Варшаве, пікет у Брусэлі, а нават галадоўка. Функцыянэры стварылі анкету, вынікі якой будуць выкарыстаныя ў перамовах з урадам. Плянуецца, што канчатковае рашэньне будзе прынятае прыкладна праз 3 тыдні.
Паліцэйскія прафсаюзы адзначаюць, што запоўненыя анкеты сьведчаць пра роспач функцыянэраў. Яны гавораць пра нізкія заробкі, абмежаваньне заробкаў за дадатковыя гадзіны працы і нізкія пэнсіі.
Сілавыя структуры хочуць павышэньня заробкаў на 650 злотых (185 даляраў). Сілавікі адзначаюць ня толькі фінансавыя, але і кадравыя праблемы. Не хапае новых функцыянэраў, а дасьведчаныя паліцыянты сыходзяць на пэнсію.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт