Logo Polskiego Radia
Print

Як доўгія выходныя ўплываюць на эканоміку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.05.2018 09:36
  • 1.05.18_пульс эканомікі.mp3
Эканамісты адзначаюць, што кожны дзень свабодны ад працы нясе эканоміцы больш за дзесяць мільярадаў злотых стратаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы працягваюцца доўгія выходныя. У сувязі з 1 і 3 траўня, якія зьяўляюцца нацыянальнымі сьвятамі, многія палякі не працуюць ад 28 красавіка да 6 мая.

Эканамісты адзначаюць, што кожны дзень свабодны ад працы нясе эканоміцы больш за дзесяць мільярадаў злотых стратаў. Такім чынам, калі б адмяніць усе выходныя за ўвесь год, то польская эканоміка магла б прысьпешыць на 3-4% ВУП.

Павал Раховіч, аглядальнік выданьня «Рзэчпосполіта»: Ой, калі б так сапраўды адмяніць усе выходныя, то частка працаўнікоў была б вымушана пайсьці на бюлетэні з-за стомленасьці. А сур’ёзна, свабодныя ад працы дні сапраўды запавольваюць эканоміку. Праўда, уладальнікі гатэляў, рэстаранаў, аўтобусны транспарт, чыгунка з гэтым сьцьвярджэньнем не пагаджаюцца, бо якраз яны больш зарабляюць. Для іх гэта жніво.

Зарабляюць таксама турапэратары, АЗС, уладальнікі байдаркаў, ровараў на пракат, і г.д. Доўгія выходныя, асабліва, у суправаджэньні цёплага надвор’я – гэта вельмі добры час для бізнэсу ў менш заможных рэгіёнах краіны, як, напрыклад, азёрны край Мазуры, ці горы Бяшчады, і інш.

Эканамісты адзначаюць, што ў доўгія выходныя найбольшыя стратны гандаль, асабліва ў буйных гарадах, зь якіх у гэты пэрыяд жыхары зьязджаюць на прыроду.

яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт