Logo Polskiego Radia
Print

Польскія муніцыпалітэты дапамагаюць палякам ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2018 14:29
За польскія грошы ва ўкраінскім Самбары быў пабудаваны Польскі дом.
Самбар у Львоўскай вобласьці Ўкраіны.Самбар у Львоўскай вобласьці Ўкраіны.By Роман Солук - Roman_Soluk, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27323261

Польскія муніцыпалітэты дапамагаюць палякам ва Ўкраіне
За польскія грошы ва ўкраінскім Самбары быў пабудаваны Польскі дом.
Улады Бжазова (Brzozowa) на поўдні Польшчы, Костшына на Одэры (Kostrzyn nad Odrą) на захадзе Польшчы й Асьвенцыма (Oświęcim) на поўдні краіны – гэта адны з многіх польскіх мясцовых органаў улады, якія дапамагаюць палякам у Самбары ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны.
Вынікам гэтай супрацы стала, напрыклад, будаўніцтва й абсталяваньне Польскага дому. У 13-годзьдзе зданьня ў эксплёатацыю будынку ўстановы прайшло ўрачыстае адкрыцьцё апошняга паверху аб’екту, дзе зьмяшчаецца бібліятэка й камп'ютэрная заля.
Як падкрэсьліла ў інтэрвію Польскаму радыё ў Жэшаве (Rzeszów) старшыня аддзелу Таварыства польскай культуры Львоўскай зямлі ў Самбары Марыя Зямбовіч (Maria Ziembowicz), Польскі дом гэта месца сустрэчы палякаў рознага ўзросту. Там адбываюцца заняткі для гарцэраў і дашкольнікаў; праходзяць сьвяточныя сустрэчу мясцовай польскай абшчыны.
Цырымонію адкрыцьця апошняга паверху Польскага дому ў Самбары суправаджаў канцэрт народнага гурта з Польшчы й мясцовага польскага хору Sursum Corda.
аз

Улады Бжазова (Brzozów) на поўдні Польшчы, Костшына на Одэры (Kostrzyn nad Odrą) на захадзе Польшчы й Асьвенцыма (Oświęcim) на поўдні краіны – гэта адны з многіх польскіх мясцовых органаў улады, якія дапамагаюць палякам у Самбары ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны.

Вынікам гэтай супрацы стала, напрыклад, будаўніцтва й абсталяваньне Польскага дому. У 13-годзьдзе зданьня ў эксплёатацыю будынку ўстановы прайшло ўрачыстае адкрыцьцё апошняга паверху аб’екту, дзе зьмяшчаецца бібліятэка й камп'ютэрная заля.
Як падкрэсьліла ў інтэрвію Польскаму радыё ў Жэшаве (Rzeszów) старшыня аддзелу Таварыства польскай культуры Львоўскай зямлі ў Самбары Марыя Зямбовіч (Maria Ziembowicz), Польскі дом гэта месца сустрэчы палякаў рознага ўзросту. Там адбываюцца заняткі для гарцэраў і дашкольнікаў; праходзяць сьвяточныя сустрэчу мясцовай польскай абшчыны.
Цырымонію адкрыцьця апошняга паверху Польскага дому ў Самбары суправаджаў канцэрт народнага гурта з Польшчы й мясцовага польскага хору Sursum Corda.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт