Logo Polskiego Radia
Print

Прэзэнтацыя новай кнігі Андрэя Масквіна пройдзе ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 10:02
Мерапрыемства ладзіцца ў рамках Варшаўскага міжнароднага кніжнага кірмашу.
плякат "Беларускага дому"

У чацьвер на Нацыянальным стадыёне ў рамках Варшаўскага міжнароднага кніжнага кірмашу пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі Андрэя Масквіна «Беларускія эміграцыйныя пэрыядычныя выданьні: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!» (Варшава, 2018, 267 стар.).
Прэзэнтацыя пачнецца а 15 гадзіне на стэндзе № 197/V «Беларускага дому ў Варшаве».
У новай кнізе Андрэй Масквін засяроджваецца на трох беларускіх часопісах: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!», якія зьявіліся дзякуючы беларусам у выгнаньні ў Нямеччыне пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Часопіс «Пагоня» выдаваўся па ініцыятыве паэта Алеся Салаўя ў 1945-1946 гадах у Зальцбургу (Аўстрыя), часопіс «Сакавік» – па ініцыятыве Антона Адамовіча ў 1947-1948 гадах у Нямеччыне, а часопіс «Наперад!» убачыў сьвет дзякуючы ініцыятыве «дванаццаці» маладых людзей (выдаваўся ў 1948-1953 гадах у Вялікабрытаніі і Бэльгіі).
«Дасьледчык ня толькі апісвае ўмовы працы, тактыку выдаўца, але ў першую чаргу высьвятляе для чытача малавядомыя альбо зусім невядомыя імёны пісьменьнікаў, робіць аналіз паэтычных, празаічных і публіцыстычных тэкстаў, зьмешчаных у гэтых часопісах. Гэтая манаграфія будзе спрыяць паглыбленьню ведаў пра беларускую літаратуру і забытую частку яе спадчыны». (З агляду праф. Вячаслава Швэда).
..........

Беларускі дом/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт