Logo Polskiego Radia
Print

TVP абвінавачвае апазыцыю ва ўмяшаньні ў працу журналістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 11:20
Тэлевізійнае інфармацыйнае агенцтва абуранае патрабаваньнем апазыцыі звольніць рэдактара.
Міхал РахоньМіхал РахоньFoto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

TVP абвінавачвае апазыцыю ва ўмяшаньні ў працу журналістаў
Тэлевізійнае інфармацыйнае агенцтва абуранае патрабаваньнем апазыцыі звольніць рэдактара.
Выконваючы абавязкі дырэктара Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва Яраслаў Аляхоўскі (Jarosław Olechowski) апублікаваў заяву, у якой абвінаваціў прадстаўнікоў апазыцыйных партый „Грамадзянская плятформа”, „Сучасная” й Польскай сялянскай партыі ва ўмяшаньні ў працу журналістаў у Польшчы.
„Патрабаваньне звольніць рэдактара публіцыстычнай праграмы „Woronicza 17” Міхала Рахоня (Michał Rachoń) - гэта першая настолькі брутальная спроба палітычнага ўмяшаньня ў працу польскіх журналістаў”, - напісаў Аляхоўскі.
13 траўня Анджэй Галіцкі (Andrzej Halicki) ад „Грамадзянскай плятформы”, Адам Струзік (Adam Struzik) ад Польскай сялянскай партыі й Пётр Місіла (Piotr Misiło) ад „Сучаснай” у знак пратэсту пакінулі студыю тэлеканала TVP Info пасьля таго, як Міхал Рахонь задаў нявыгаднае для іх пытаньне. Пытаньне тычылася інфармацыі Польскага Радыё Шчэцін пра тое , што дэпутат ад „Грамадзянскай плятформы” Станіслаў Гаўлоўскі (Stanisław Gawłowski) здаваў кватэру ў арэнду эскорт-агенцтву. На наступны дзень апазыцыйныя палітыкі запатрабавалі зьмяніць рэдактара праграмы. Паводле іх, Рахонь зьяўляецца „агідным прапагандысцкім тэхнолягам”, які „ніколі ня быў журналістам”.
„Апазыцыйныя палітыкі неаднаразова пагражалі журналістам TVP звальненьнем пасьля свайго магчымага прыходу да ўлады ў Польшчы. Прыхільнікі апазыцыі нападалі на рэпартэраў TVP, у тым ліку фізычна. Аднак, упершыню прадстаўнікі трох партый у будынку парлямэнта наўпрост патрабуюць звальненьня канкрэтнага журналіста ў сувязі зь нязручнымі пытаньнямі, якія ён задае”, - напісаў у сваёй заяве выконваючы абавязкі дырэктара Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва Яраслаў Алехоўскі.
tvp.pl/як/аз

Выконваючы абавязкі дырэктара Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва Яраслаў Аляхоўскі (Jarosław Olechowski) апублікаваў заяву, у якой абвінаваціў прадстаўнікоў апазыцыйных партый „Грамадзянская плятформа”, „Сучасная” й Польскай сялянскай партыі ва ўмяшаньні ў працу журналістаў у Польшчы.

„Патрабаваньне звольніць рэдактара публіцыстычнай праграмы „Woronicza 17” Міхала Рахоня (Michał Rachoń) - гэта першая настолькі брутальная спроба палітычнага ўмяшаньня ў працу польскіх журналістаў”, - напісаў Аляхоўскі.

13 траўня Анджэй Галіцкі (Andrzej Halicki) ад „Грамадзянскай плятформы”, Адам Струзік (Adam Struzik) ад Польскай сялянскай партыі й Пётр Місіла (Piotr Misiło) ад „Сучаснай” у знак пратэсту пакінулі студыю тэлеканала TVP Info пасьля таго, як Міхал Рахонь задаў нявыгаднае для іх пытаньне. Пытаньне тычылася інфармацыі Польскага Радыё Шчэцін пра тое , што дэпутат ад „Грамадзянскай плятформы” Станіслаў Гаўлоўскі (Stanisław Gawłowski) здаваў кватэру ў арэнду эскорт-агенцтву.

На наступны дзень апазыцыйныя палітыкі запатрабавалі зьмяніць рэдактара праграмы. Паводле іх, Рахонь зьяўляецца „агідным прапагандысцкім тэхнолягам”, які „ніколі ня быў журналістам”.

„Апазыцыйныя палітыкі неаднаразова пагражалі журналістам TVP звальненьнем пасьля свайго магчымага прыходу да ўлады ў Польшчы. Прыхільнікі апазыцыі нападалі на рэпартэраў TVP, у тым ліку фізычна. Аднак, упершыню прадстаўнікі трох партый у будынку парлямэнта наўпрост патрабуюць звальненьня канкрэтнага журналіста ў сувязі зь нязручнымі пытаньнямі, якія ён задае”, - напісаў у сваёй заяве выконваючы абавязкі дырэктара Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва Яраслаў Алехоўскі.

tvp.pl/як/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт