Logo Polskiego Radia
Print

Полька ў коме нарадзіла здаровае дзіця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 16:17
Спэцыялісты з Інстытуту здароўя маці полькі ў Лодзі гавораць пра цуд.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Полька ў коме нарадзіла здаровае дзіця
Спэцыялісты з Інстытуту здароўя маці полькі ў Лодзі правялі кесарава сячэньне ў жанчыны, якая з кастрычніка знаходзіцца ў коме. Дзяўчынка нарадзілася здаровай.
24-гадовая Віялета Шылейка з кастрычніка не прыйшла ў прытомнасьць пасьля аўтамабільнай аварыі, падчас якой у яе быў пашкоджаны мозг. Жанчына была на трэцім месяцы цяжарнасьці. Лодзкія лекары ня верылі, што ім удасца выратаваць дзіця. Усё ж было прынятае рашэньне захаваць цяжарнасьць і на 28 тыдні было зробленае кесарава сячэньне.
«Будучы ў коме, стала знаходзячыся на аддзеле інтэнсыўнай тэрапіі, пацыентка дачакалася да 6 месяца цяжарнасьці і нарадзіла праз кесарава сячэньне неданошаную дачку, вагай 850 грам. Раней былі праведзеныя дзьве апэрацыі мозгу», – так пра жыцьцё дачкі і ўнучкі напісала на фэйсбуку маці Віялеты Шылейкі.
На працягу трох месяцаў дзяўчынка знаходзілася ў шпіталі. Пасьля трапіла пад апеку да таты і бабулі. «Мы гаворым пра цуд, паколькі ўсё магло закончыцца вельмі хутка. Дзіця магло загінуць адразу пасьля аварыі, паколькі маці праходзіла вельмі складаныя нейрахірургічныя апэрацыі», – адзначаюць лекары з лодзкага шпіталя.
Маці дзяўчынкі цяпер знаходзіцца ў цэнтры для людзей, якіх выводзяць з комы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт