У некалькіх дзясятках польскіх гарадоў пачалася акцыя «Бела-чырвоны шлях – Мая Незалежная». Яе аўтарам зьяўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. У рамках ініцыятывы, зьвязанай з 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы, у амаль 120 гарадах будзе паказаная выстава «Бацькі незалежнасьці». Адначасова будуць праходзіць лекцыі, конкурсы і мастацкія імпрэзы.
Экспазыцыя прадстаўляе постаць Юзафа Пілсудскага, Романа Дмоўскага, Ігнацы Дашыньскага, Ігнацы Падарэўскага, Войцеха Карфанты і Вінцэнта Вітаса.
У Інстытуце нацыянальнай памяці расказваюць, што нездарма цыкл «Бела-чырвоны шлях – Мая Незалежная» трапіў у меншыя мясцовасьці. «Мы ведаем, што гэтая вялікая гісторыя Польшчы адбывалася таксама там. Гэта ня толькі Кракаў, Варшава і ня толькі гэтыя вялікія бацькі незалежнасьці. Кожны з гэтых гарадкоў мае сваю гісторыю, таксама іх жыхары атрымлівалі незалежнасьць», – расказвае дырэктар ІНП Яцэк Шарэк.
У Інстытуце кажуць, што выстава «Бацькі незалежнасьці» – гэта акцыя, прадугледжаная на гады. У верасьні будучага году яна трапіць ва ўсе сярэднія школы. Вучні таксама атрымаюць спэцыяльныя флэшкі з адукацыйнымі матэрыяламі, зьвязаныя з падзеямі атрыманьня незалежнасьці.
У некалькіх дзясятках польскіх гарадоў пачалася акцыя «Бела-чырвоны шлях – Мая Незалежная». Яе аўтарам зьяўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. У рамках ініцыятывы, зьвязанай з 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы, у амаль 120 гарадах будзе паказаная выстава «Бацькі незалежнасьці». Адначасова будуць праходзіць лекцыі, конкурсы і мастацкія імпрэзы.
Экспазыцыя прадстаўляе постаць Юзафа Пілсудскага, Романа Дмоўскага, Ігнацы Дашыньскага, Ігнацы Падарэўскага, Войцеха Карфанты і Вінцэнта Вітаса.
У Інстытуце нацыянальнай памяці расказваюць, што нездарма цыкл «Бела-чырвоны шлях – Мая Незалежная» трапіў у меншыя мясцовасьці. «Мы ведаем, што гэтая вялікая гісторыя Польшчы адбывалася таксама там. Гэта ня толькі Кракаў, Варшава і ня толькі гэтыя вялікія бацькі незалежнасьці. Кожны з гэтых гарадкоў мае сваю гісторыю, таксама іх жыхары атрымлівалі незалежнасьць», – расказвае дырэктар ІНП Яцэк Шарэк.
У Інстытуце кажуць, што выстава «Бацькі незалежнасьці» – гэта акцыя, прадугледжаная на гады. У верасьні будучага году яна трапіць ва ўсе сярэднія школы. Вучні таксама атрымаюць спэцыяльныя флэшкі з адукацыйнымі матэрыяламі, зьвязанымі з падзеямі атрыманьня незалежнасьці.
ав