Палякі - эўраэнтузіясты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.05.2018 18:31
Эўрабаромэтр: Падтрымка для Эўразьвязу ў Польшчы перавышае сярэднюю па ЭЗ.
pixabay.com/Public Domain CC0
Палякі - эўраэнтузіясты
Эўрабаромэтр: Падтрымка для Эўразьвязу ў Польшчы перавышае сярэднюю па ЭЗ.
70% палякаў станоўча ацэньвае сяброўства Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня „Эўрабаромэтра” – статыстычнага ўпраўленьня Эўразьвязу. Падтрымка для Эўразьвязу ў Польшчы перавышае сярэднюю па ЭЗ.
Апытаньне было праведзенае ў красавіку. У ім удзельнічалі каля 27 тысяч рэспандэнтаў з краін Эўразьвязу.
Толькі 5% апытаных палякаў ацаніла сяброўства краіны ў ЭЗ адмоўна. У сярэднім па супольнасьці інтэграцыяй незадаволеныя 12% апытаных. Ажно 57% палякаў лічаць, што голас Польшчы мае значэньне ў супольнасьці. Гэта на 10% больш, чым складае сярэдняя па ЭЗ.
Апытаныя палякі, падобным чынам як жыхары астатніх краінаў ЭЗ, найбольш важнай справай лічаць барацьбу з тэрарызмам. На чарговых месцах яны называюць эканоміку й палітыку бясьпекі.
У сваю чаргу астатнія члены супольнасьці зьвяртаюць увагу на барацьбу зь беспрацоўем сярод моладзі.
аз