Logo Polskiego Radia
Print

Пачало вяшчаць лічбавае Польскае радыё «Літаратура»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2018 15:38
  • Польскае радыё «Літаратура».mp3
Гэта новая прапанова, прымеркаваная сёлетняму Фэстывалю тэатраў Польскага радыё і Польскага тэлебачаньня «Два тэатры».
фота: Польскае радыё

На бягучым тыдні пачало вяшчаць лічбавае Польскае радыё «Літаратура». Гэта новая прапанова, прымеркаваная сёлетняму Фэстывалю тэатраў Польскага радыё і Польскага тэлебачаньня «Два тэатры».
Кіраўнік Рэдакцыі культуры і адукацыі Польскага радыё Анна Стэмпняк-Юськевіч гаворыць, што гэта пэўны падарунак для слухачоў. «Мы хочам нагадаць нашым слухачам сапраўдныя скарбы архіва Польскага радыё. Гэта будуць радыёапавяданьні, творы польскіх і сусьветных аўтараў», – гаворыць Стэмпняк-Юськевіч. Яна падкрэсьлівае, што Польскае радыё «Літаратура» ў пэўнай ступені ўзьнікла па просьбах слухачоў.
У рамках падрыхтоўкі да фэстывалю «Два тэатры» ў Сопаце на працягу двух тыдняў на хвалях «Літаратуры» будзе гучаць частка вельмі багатага літаратурнага архіву Польскага радыё, у тым ліку паэзія, проза, радыёспэктаклі, падрыхтаваныя на аснове польскай і сусьветнай літаратуры.
Кульмінацыйным момантам дзейнасьці новай радыёстанцыі будзе 29 чэрвеня, дзень пачатку фэстывалю. У гэты дзень можна будзе паслухаць усе конкурсныя спэктаклі, размовы з іх аўтарамі і рэпартажы з самых важных падзей. Польскае радыё «Літаратура» можна слухаць на лічбавай плятформе DAB +, у інтэрнэце і пры дапамозе мабільнага прыкладаньня да 8 ліпеня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт