Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.07.2018 10:25
Напружанасьць у польска-ўкраінскіх стасунках на гістарычным фоне пацьвердзілі падзеі апошніх дзён.
PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны
На саміце НАТО ў Брусэлі, які распачнецца заўтра, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда будзе размаўляць з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Сустрэча адбудзецца па ўкраінскай ініцыятыве.
Старшыня Эўрапейскай рады заклікаў улады Польшчы і Ўкраіны распачаць новы этап ва ўзаемных адносінах. Пра неабходнасьць зьмяншэньня напружаньня Дональд Туск гаварыў на завяршэньні саміту ЭЗ-Украіна ў Брусэлі.
«Незалежнасьць Украіны, бясьпека Польшчы і цэлага рэгіёну залежаць у значнай ступені ад адносін паміж Кіевам і Варшавай. Апошнія напружанасьці сьведчаць аб тым, што ня ўсе вывучылі ўрокі гісторыі. Толькі поўная салідарнасьць паміж Украінай і Польшчай можа нас выратаваць ад паўтору трагічнай гісторыі. Канфлікт паміж краінамі можа быць патрэбным толькі нашым праціўнікам ці палітычным дурням», – гаварыў Дональд Туск.
Паводле камэнтатараў, напружанасьць у польска-ўкраінскіх стасунках на гістарычным фоне пацьвердзілі падзеі апошніх дзён. Абедзьве краіны арганізавалі асобныя ўрачыстасьці па ўшанаваньні памяці ахвяр разьні на Валыні ў 1943-1944 гадах.

На саміце НАТО ў Брусэлі, які распачнецца заўтра, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда будзе размаўляць з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Сустрэча адбудзецца па ўкраінскай ініцыятыве.Старшыня Эўрапейскай рады заклікаў улады Польшчы і Ўкраіны распачаць новы этап ва ўзаемных адносінах. Пра неабходнасьць зьмяншэньня напружаньня Дональд Туск гаварыў на завяршэньні саміту ЭЗ-Украіна ў Брусэлі.

«Незалежнасьць Украіны, бясьпека Польшчы і цэлага рэгіёну залежаць у значнай ступені ад адносін паміж Кіевам і Варшавай. Апошнія напружанасьці сьведчаць аб тым, што ня ўсе вывучылі ўрокі гісторыі. Толькі поўная салідарнасьць паміж Украінай і Польшчай можа нас выратаваць ад паўтору трагічнай гісторыі. Канфлікт паміж краінамі можа быць патрэбным толькі нашым праціўнікам ці палітычным дурням», – гаварыў Дональд Туск.

Паводле камэнтатараў, напружанасьць у польска-ўкраінскіх стасунках на гістарычным фоне пацьвердзілі падзеі апошніх дзён. Абедзьве краіны арганізавалі асобныя ўрачыстасьці па ўшанаваньні памяці ахвяр разьні на Валыні ў 1943-1944 гадах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт