Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы паліцыянты выйшлі на пратэст, патрабуючы павышэньня зарплаты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.07.2018 16:11
Праваахоўнікі патрабуюць павышэньня заработнай платы і вяртаньня да старой пэнсійнай сыстэмы сілавых структур.
PAP/Jacek Bednarczyk

Паліцыянты выйшлі на пратэст, патрабуючы павышэньня зарплаты
Праваахоўнікі патрабуюць павышэньня заработнай платы і вяртаньня да старой пэнсійнай сыстэмы сілавых структур.
У Польшчы пачынаецца агульнанацыянальны пратэст паліцэйскіх. Праваахоўнікі адзначаюць, што яны не зьбіраюцца кідаць службу, яны будуць працягваць клапаціцца аб бясьпецы.
Мэта паліцэйскіх пратэстаў – пераканаць урад, сярод іншага, павысіць зарплату супрацоўнікам і вярнуцца да старой пэнсійнай сыстэмы сілавых структур. З 2015 года зарплата паліцэйскіх вырасла ў сярэднім на 800 злотых, гэта прыкладна 185 эўра. Яшчэ ў мінулым годзе заробак паліцыянтам павінны былі падняць на 650 злотых, прыблізна 150 эўра, але пакуль гэтага так і не адбылося.
«Трэба радавацца любым грашам, але мы павінны абмяркоўваць суму як мінімум 650 злотых», – кажа старшыня Асацыяцыі прафсаюзаў паліцэйскіх Рафал Яноўскі.
Таксама прафсаюзы патрабуюць адмены двух значных рэформаў, праведзеных папярэднім урадам, якія працягнулі тэрмін службы, неабходны для пэнсіі. Акрамя таго, гэтыя рэформы ліквідавалі аплату бальнічнага на ўзроўні 100% ад заробку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт