Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка польскаму прэзыдэнту: Нельга займацца палітызацыяй мінулага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 13:12
Апошнімі днямі былі выразна бачныя напружаньні ў польска-ўкраінскіх адносінах на гістарычным фоне.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

«Нельга займацца палітызацыяй мінулага», – гаварыў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Брусэлі. Сустрэча прайшла пры нагодзе саміту НАТО. Са словаў Парашэнкі вынікае, што дыскусія тычылася спрэчкі на лініі Варшава-Кіеў на тэму гістарычнага мінулага.
«Гэта наша супольная пазыцыя, што трэба пакінуць гісторыю дасьледчыкам і гісторыкам, і што мы не павінны займацца палітызацыяй мінулага. Мінулае павінна аб’ядноўваць так, як сучаснасьць і будучыня», – сказаў Пётр Парашэнка.
Украінскі лідар назваў Анджэя Дуда моцным партнэрам, таксама як Польшча. «Мы памятаем, што Польшча дае нам моцную, сталую падтрымку», – сказаў Пётр Парашэнка.
Апошнімі днямі былі выразна бачныя напружаньні ў польска-ўкраінскіх адносінах на гістарычным фоне. Абедзьве краіны заплянавалі асобныя ўрачыстасьці, якія ўшаноўвалі памяць ахвяр Валынскай разьні.
......

«Нельга займацца палітызацыяй мінулага», – гаварыў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Брусэлі. Сустрэча прайшла пры нагодзе саміту НАТО. Са словаў Парашэнкі вынікае, што дыскусія тычылася спрэчкі на лініі Варшава-Кіеў на тэму гістарычнага мінулага.

«Гэта наша супольная пазыцыя, што трэба пакінуць гісторыю дасьледчыкам і гісторыкам, і што мы не павінны займацца палітызацыяй мінулага. Мінулае павінна аб’ядноўваць так, як сучаснасьць і будучыня», – сказаў Пётр Парашэнка.

Украінскі лідар назваў Анджэя Дуду і Польшчу моцнымі партнэрамі. «Мы памятаем, што Польшча дае нам моцную, сталую падтрымку», – сказаў Пётр Парашэнка.

Апошнімі днямі былі выразна бачныя напружаньні ў польска-ўкраінскіх адносінах на гістарычным фоне. Абедзьве краіны заплянавалі асобныя ўрачыстасьці, якія ўшаноўвалі памяць ахвяр Валынскай разьні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт