Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў пратэст фэрмэраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.07.2018 14:38
Яны патрабавалі большых датацыяў у сельскай гаспадарцы, а таксама вырашэньня іх праблем
PAP/Jakub Kamiński

У Варшаве прайшоў пратэст фэрмэраў. Яны патрабавалі большых датацыяў у сельскай гаспадарцы, а таксама вырашэньня іх праблем, між іншым, нізкіх аптовых цэн садавіны і афрыканскай чумы сьвіней.
Удзельнікі пратэсту прайшлі з Пляцу Канстытуцыі пад будынак канцылярыі прэм’ер-міністра. Там арганізатары перадалі ліст Матэвушу Маравецкаму.
Міхал Каладзейчак з Гародніна-бульбянога зьвязу гаварыў, што гэта «зварот да прэм’ер-міністра і міністра сельскай гаспадаркі», пасьля якога яны чакаюць канкрэтных крокаў. Ён сьцьвердзіў, што прэм’ер пра праблемы фэрмэраў павінен размаўляць у вёсцы. Удзельнікі пратэсту заявілі, што, калі ўрад не адкажа на іх заклікі, яны чарговы раз выйдуць на вуліцы.
Міністэрства сельскай гаспадаркі не пракамэнтавала сёньняшні пратэст.

Яны патрабавалі большых датацыяў у сельскай гаспадарцы, а таксама вырашэньня іх праблем, між іншым, нізкіх аптовых цэн садавіны і афрыканскай чумы сьвіней.

Удзельнікі пратэсту прайшлі з Пляцу Канстытуцыі пад будынак канцылярыі прэм’ер-міністра. Там арганізатары перадалі ліст Матэвушу Маравецкаму.

Міхал Каладзейчак з Гародніна-бульбянога зьвязу гаварыў, што гэта «зварот да прэм’ер-міністра і міністра сельскай гаспадаркі», пасьля якога яны чакаюць канкрэтных крокаў. Ён сьцьвердзіў, што прэм’ер пра праблемы фэрмэраў павінен размаўляць у вёсцы. Удзельнікі пратэсту заявілі, што, калі ўрад не адкажа на іх заклікі, яны чарговы раз выйдуць на вуліцы.

Міністэрства сельскай гаспадаркі не пракамэнтавала сёньняшні пратэст.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт