Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мігранты змогуць забраць у Польшчу сваіх сваякоў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.07.2018 12:59
Палажэньні новых законаў спрашчаюць умовы працы іншаземцаў у Польшчу.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/jarmoluk/Public Domain CC0

Урад Польшчы плянуе ўнесьці зьмены ў закон аб іншаземцах і рынку працы. Праз 2,5 года пасьля атрыманьня пасьведчаньня на часовае жыхарства (karta pobytu czasowego) і працу ў Польшчы іншаземец зможа падаць дакумэнты на пасьведчаньне аб пастаянным жыхарстве (karta pobytu stałego). І ўжо праз год пасьля таго, як замежны грамадзянін атрымае працу ў Польшчы, ён зможа запрасіць да сябе найбліжэйшых сваякоў, якія таксама змогуць атрымаць тут дазвол на працу. Гэты закон датычыць грамадзян Беларусі, а таксама Армэніі, Грузіі, Расеі і Ўкраіны.

У Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі лічаць, што спрашчэньні накіраваны на пасяленьне ў Польшчы “грамадзян блізкіх па культуры дзяржаў”, якія “маюць кваліфікацыі ў прафэсіі, што патрэбны польскай эканоміцы”. Аднак пакуль яшчэ невядома, якіх прафэсій будуць датычыць палажэньні новага закона.

Цяпер на атрыманьне пасьведчаньня аб пастаянным жыхарстве трэба чакаць мінімум тры гады. Калі новыя палажэньні закона ўвойдуць у сілу, гэты тэрмін скароціцца да паўтара года. Гэта пералом у польскай міграцыйнай палітыцы, — лічыць дэмограф Мацей Душчык.

Штогод у Польшчу на заробкі прыяжджаюць ад паўмільёна да мільёна ўкраінцаў. 20% украінцаў разьлічваюць на атрыманьне ў Польшчы пасьведчаньня аб пастаянным жыхарстве. Новыя палажэньні датычаць перш за ўсё іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы на падставе пасьведчаньня аб часовым жыхарстве. Гэта дазволіць запоўніць лякуны на польскім рынку працы, якія зьяўляюцца ў выніку старэньня насельніцтва. Дзякуючы прытоку новай працоўнай сілы ў Польшчы назіраецца эканамічны рост і не павышаецца ўзровень інфляцыі, — адзначаюць эканамісты.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт