Logo Polskiego Radia
Print

У польскай эканомікі - добры прагноз

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.07.2018 13:40
У бліжэйшыя гады польская эканоміка нязначна запаволіць, але будзе працягваць расьці ў добрым тэмпе.
pixabay. com/Public Domain/CC0 Creative Commons

Пра гэта паведамляецца ў дакладзе Нацыянальнага польскага банку.

Яцэк Катлоўскі (Jacek Kotłowski) з Дэпартамэнту эканамічнага аналізу НБП тлумачыць, што польская эканоміка знаходзіцца ў добрым стане.

Я. Катлоўскі: Мы чакаем, што сёлета эканамічны рост будзе высокім. Спадзяемся на дынаміку росту 4,6. У наступныя гады дынаміка крыху запаволіць да ўзроўню 3,8 – 3,5. Тым ня менш, у далейшым будзе высокі тэмп росту, вельмі высокі на фоне іншых краін сьвету.

Яцэк Катлоўскі дадае, што пагрозай для польскай эканомікі можа быць запаволеньне ў іншых краінах, асабліва у гандлёвых партнэраў Польшчы.

Я. Катлоўскі: Рызыка звонку. Сусьветная эканоміка зьмяншае рост. У прыватнасьці для нас мае значэньне зона эўра і ў найбольшай ступені нямецкая гаспадарка, зь якой польская эканоміка вельмі цесна зьвязаная. Існуе таксама рызыка геапалітычнага характару. Дарэчы, яна суправаджае нас ужо доўгі час, але пакуль на эканамічны рост не перакладаецца.

Апублікаваная справаздача паказвае таксама, што інфляцыя ў Польшчы ў гэтым годзе складзе 1,8 працэнта, у наступным - 2,7 працэнта, а ў 2020 годзе - 2,9 працэнта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт