Logo Polskiego Radia
Print

Нелегальныя мігранты едуць праз Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2018 17:02
Памежная служба затрымала чарговых людзей.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Нелегальныя мігранты едуць праз Польшчу. Памежная служба затрымала чарговых людзей.
Трое нелегальных мігрантаў, праўдападобна з Віетнаму, затрымалі ў пятніцу функцыянэры Памежнай службы. У мужчын не было ніякіх дакумэнтаў. Іх перавозіў 69-гадовы паляк, якога таксама затрымалі. Грамадзяніну Польшчы за дапамогу ў нелегальным перасячэньні мяжы пагражае пазбаўленьне волі да трох гадоў.
У сваю чаргу днём раней кіроўца з Румыніі знайшоў у сваім прычэпе трох мужчын, якія назваліся грамадзянамі Ірану і Іраку. Кіроўца паведаміў аб нелегалах у паліцыю, якая выклікала Памежную службу.
Памежная варта спрабуе высьветліць грамадзянства і асобы затрыманых нелегальных мігрантаў, а таксама акалічнасьці іх прыезду і прыбываньня ў Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт