Logo Polskiego Radia
Print

Варшава рыхтуецца ды Сьвяточнага параду

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 12:47
Заўтра вуліцамі польскай сталіцы пройдзе Парад незалежнасьці
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Больш за тысячу жаўнераў, 900 рэканструктараў, і таксама каля 200 адзінак ваеннай тэхнікі ды больш за 100 самалётаў і верталётаў.

Усё гэта можна будзе пабачыць падчас Вялікага параду незалежнасьці, які адбудзецца ў сераду 15 жніўня 2018 году, з нагоды сьвята Войска Польскага ў Варшаве.

У гэтым годзе сьвяткаваньне будзе ўнікальным, паколькі супадзе з 100-й гадавінай аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

Праезд тэхнікі ды марш жаўнераў адбудзецца ад 13.00 па 15.00 гадзіны. Кульмінацыяй стане ўрачыстае прывітаньне параду прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у суправаджэньні міністра абароны Марыюша Блашчыка, прадстаўнікоў Сэйма і Сэната, а таксама ў прысутнасьці кіраўніка польскага ўраду Матэвуша Маравецкага.

Парад будзе складацца з 3 асноўных частак: пешы парад, праезд тэхнікі ды гістарычны марш. Таксама адбудзецца пралёт польскай вайсковай авіяцыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт