Logo Polskiego Radia
Print

Польская эканоміка імкліва разьвіваецца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 15:42
ВУП вырас на 5%, а інфляцыя ўпала да 2%, паведаміла польскае Галоўнае статыстычнае ведамства.
fot. glowimages.com

Эканамічны рост у Польшчы ў другім квартале склаў 5,1% у гадавым вылічэньні. Гэта азначае на 0,9% больш чым летась

Таксама паведамляецца і пра ўзровень інфляцыі. Кошты на тавары й спажывецкія паслугі ў бягучым годзе ў Польшчы павялічыліся на 2%. У параўнаньні з папярэднім месяцам - гэта скарачэньне на 0,2 працэнта. Таксама паведамляецца, што дэфіцыт зьнешняга гандлю Польшчы за першыя паўгоду склаў 1,2 мільярда эўра.

Гэтыя дадзеныя пацьвярджаюць прагнозы эканамістаў. Яны заяўляюць, што рост польскай эканомікі зьвязаны з высокім спажывецкім попытам ды інвэстыцыямі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт