Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы рыхтуюць падатак супраць уцечкі капіталу за мяжу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2018 13:50
Новы падатак пачне дзейнічаць са студзеня 2019 г.
foto:pixabay.com

Гэтак званы падатак ад выхаду exit tax будзе ахопліваць не рэальныя даходы, а імаверны прыбытак ад капіталу.

Падатак будзе накладзены на прадпрыемства, якое магло б выпрацаваць даход у Польшчы і тут заплаціць падаткі, але яно пераяжджае за мяжу.

Тлумачыць эканамічны публіцыст Славамір Гарбачэўскі: Тыя асобы, якія выводзяць за мяжу імаверны прыбытак, у момант вывядзеньня заплацяць падатак. Гаворка ідзе пра тое, што суб’ект гаспадараньня атрымлівае прыбытак, але не плоціць падатак, бо ў дадзенай сытуацыі польскае заканадаўства вызваляе яго ад гэтай павіннасьці. Аднак, пасьля новаўвядзеньня, падчас пераводу капіталаў за мяжу, нягледзячы на льготы, прадпрымальнік вымушаны заплаціць у дзяржаўны бюджэт вышэйзгаданы падатак. Справа ў тым, каб прадухіліць вывядзеньне капіталаў. Але гэта трэба зрабіць разумна. Бо калі б Польшча ўвяла такое вырашэньне аднабакова, то сама сабе нашкодзіць. Ніхто ня прыйдзе ў Польшчу са сваёй эканамічнай дзейнасьцю, бо выяжджаючы мусіў бы заплаціць дадатковы падатак. Найлепш было б уводзіць гэтае правіла гарманічна разам з іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу.

Асноўная стаўка падатку гэта 19%, але плянуецца таксама 3%. Гэтая апошняя будзе адносіцца да фізычных асоб, у якіх няма свайго бізнэсу, якія зьяжджаюць з Польшчы, а раней жылі ў краіне мінімум 5 гадоў. У такім выпадку падатак будзе накладзены на імаверны прыбытак ад каштоўных папераў, акцый і ўкладаў у інвэстыцыйныя фонды, вартасьць якіх перавышае 2 млн злотых ($550 tys.)

Informator ekonomiczny PR3/яс

У Польшчы рыхтуюць падатак супраць уцечкі капіталу за мяжу

Блёгерка выйграла спрэчку з падатковымі органамі за касьметыку і сумкі

*

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт