Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць канфэрэнцыя БДІПЧ АБСЭ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 14:00
Канфлікт ва Ўкраіне зьяўляецца выклікам для АБСЭ - заявіў на адкрыцьці міністар замежных спраў Польшчы.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.

Канфлікт ва Ўкраіне зьяўляецца выклікам для Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе – казаў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Міністар адчыніў канфэрэнцыю Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека АБСЭ ў Варшаве.
Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што ўкраінскі канфлікт – гэта адна з галоўных пагроз для эўрапейская бясьпекі і найбольшы выклік АБСЭ. «Пакуль мы ня вырашым гэты канфлікт, аўтарытэт арганізацыі будзе пад пагрозай», – казаў міністар.
У варшаўскай канфэрэнцыі прымае ўдзел каля 1500 прадстаўнікоў урадаў і грамадзянскай супольнасьці з чалейкіх і партнэрскіх краін АБСЭ. Канфэрэнцыя будзе працягвацца да 23 верасьня. Яе мэта – праверка таго, як чалецкія краіны выконваюць дэклярацыю аб выконваньні фундамэнтальных правоў і свабод чалавека, дэмакратыі, талерантнасьці і супрацьдзеяньня дыскрымінацыі.

Канфлікт ва Ўкраіне зьяўляецца выклікам для Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе – казаў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Міністар адчыніў канфэрэнцыю Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека АБСЭ ў Варшаве.

Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што ўкраінскі канфлікт – гэта адна з галоўных пагроз для эўрапейская бясьпекі і найбольшы выклік АБСЭ. «Пакуль мы ня вырашым гэты канфлікт, аўтарытэт арганізацыі будзе пад пагрозай», – казаў міністар.У варшаўскай канфэрэнцыі прымае ўдзел каля 1500 прадстаўнікоў урадаў і грамадзянскай супольнасьці з чалецкіх і партнэрскіх краін АБСЭ. Канфэрэнцыя будзе працягвацца да 23 верасьня. Яе мэта – праверка таго, як чалецкія краіны выконваюць дэклярацыю аб выконваньні асноўных правоў і свабод чалавека, дэмакратыі, талерантнасьці і супрацьдзеяньня дыскрымінацыі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт