Logo Polskiego Radia
Print

Інстытут Кнігі распачынае кампанію “Маленькая кніга – вялікі чалавек”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.09.2018 13:49
Яна павінна нагадаць усім дарослым пра карысьці сямейнага чытаньня з моманту нараджэньня дзіцяці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Photo: Gellinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інстытут Кнігі распачынае грамадзкую кампанію “Маленькая кніга – вялікі чалавек”. Яна павінна нагадаць усім бацькам, апекунам, дзядулям і бабулям пра карысьці сямейнага чытаньня з моманту нараджэньня дзіцяці. Да канца году радыё і тэлерэклямы, публікацыі ў інтэрнэце і плякаты на прыпынках будуць заахвочваць да сумеснага чытаньня.
Упершыню кампанія распачалася ў мінулым годзе. Дзякуючы ёй амаль 100 тысяч нованароджаных дзяцей яшчэ ў шпіталях атрымалі свае першыя кнігі. Да паловы 2019 году будуць раздадзеныя яшчэ 360 тысяч кніг.
Грамадзкая кампанія таксама накіраваная да дзяцей у дашкольным узросьце і іх выхавацеляў. У акцыі прымаюць удзел 3 тысячы бібліятэк. Наведваючы іх дзеці атрымаюць у падарунак кнігу “Першыя вершы для...”, інфармацыйную брашуру для бацькоў “Аб’яднаныя кнігай, ці пра ролю чытаньня ў жыцьці дзіцяці”, а таксама карту Маладога чытача для збору бібліятэчных наклеек.
Акцыя павінна заахвоціць бацькоў наведваць бібліятэкі і штодзённа чытаць з дзецьмі.

Яна павінна нагадаць усім бацькам, апекунам, дзядулям і бабулям пра карысьці сямейнага чытаньня з моманту нараджэньня дзіцяці. Да канца году радыё і тэлерэклямы, публікацыі ў інтэрнэце і плякаты на прыпынках будуць заахвочваць да сумеснага чытаньня.

Упершыню кампанія распачалася ў мінулым годзе. Дзякуючы ёй амаль 100 тысяч нованароджаных дзяцей яшчэ ў шпіталях атрымалі свае першыя кнігі. Да паловы 2019 году будуць раздадзеныя яшчэ 360 тысяч кніг.

Грамадзкая кампанія таксама накіраваная да дзяцей у дашкольным узросьце і іх выхавацеляў. У акцыі прымаюць удзел 3 тысячы бібліятэк. Наведваючы іх дзеці атрымаюць у падарунак кнігу “Першыя вершы для...”, інфармацыйную брашуру для бацькоў “Аб’яднаныя кнігай, ці пра ролю чытаньня ў жыцьці дзіцяці”, а таксама карту Маладога чытача для збору бібліятэчных наклеек.

Акцыя павінна заахвоціць бацькоў наведваць бібліятэкі і штодзённа чытаць з дзецьмі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт