Logo Polskiego Radia
Print

Францыя й Нямеччына прапануюць чарговы раз разгледзець сытуацыю ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 15:17
За паўторным абмеркаваньнем справы Польшчы выказаліся таксама краіны Бэнілюкса й Скандынавіі.
 Віцэ-міністар польскага МЗС Конрад Шыманьскі й міністар замежных спраў Бэльгіі Дыдзье Рэйндэрс. Віцэ-міністар польскага МЗС Конрад Шыманьскі й міністар замежных спраў Бэльгіі Дыдзье Рэйндэрс.PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Францыя й Нямеччына прапануюць разгледзець сытуацыю ў Польшчы на паседжаньні міністраў ЭЗ па эўрапейскіх пытаньнях на наступным месяцы. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы.

Справа рэформы й распачацьце супраць Польшчы працэдуры паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе закраналіся на сёньняшнім паседжаньні эўразьвязаўскіх міністраў у Люксэмбургу.

У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі 12 краін. За паўторным абмеркаваньнем справы Польшчы, апрача Нямеччыны й Францыі, выказаліся таксама краіны Бэнілюкса й Скандынавіі.

Нагадаем, сумневы адносна рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы на паседжаньнях прадстаўнікоў ЭЗ неаднаразова паясьняў віцэ-міністар замежных спраў Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański). Ён падкрэсьліваў, што арганізацыя правасудзьдзя - гэта кампэтэнцыя дзяржаў-членаў ЭЗ і запэўніваў, што ўсе зьмены былі ўведзеныя ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.

аз

Францыя й Нямеччына прапануюць чарговы раз разгледзець сытуацыю ў Польшчы

За паўторным абмеркаваньнем справы Польшчы выказаліся таксама краіны Бэнілюкса й Скандынавіі.

Францыя й Нямеччына прапануюць разгледзець сытуацыю ў Польшчы на паседжаньні міністраў ЭЗ па эўрапейскіх пытаньнях на наступным месяцы. У прыватнасьці гаворка ідзе пра рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы.

Справа рэформы й распачацьце супраць Польшчы працэдуры паводле 7-га артыкула Дамовы аб Эўразьвязе закраналіся на сёньняшнім паседжаньні эўразьвязаўскіх міністраў у Люксэмбургу.

У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі 12 краін. За паўторным абмеркаваньнем справы Польшчы, апрача Нямеччыны й Францыі выказаліся таксама краіны Бэнілюкса й Скандынавіі.

Нагадаем, сумневы адносна рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы на паседжаньнях прадстаўнікоў ЭЗ неаднаразова паясьняў віцэ-міністар замежных спраў Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański). Ён падкрэсьліваў, што арганізацыя правасудзьдзя, гэта кампэтэнцыя дзяржаў-членаў ЭЗ і запэўніваў, што ўсе зьмены былі ўведзеныя ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт