Logo Polskiego Radia
Print

Муніцыпальныя выбары выйграла партыя "Права і справядлівасьць"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.10.2018 21:08
Паводле вынікаў экзіт-полаў, “Права і справядлівасьць” атрымала 32,3%, на другім месцы Грамадзянская кааліцыя - 24,7%.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

А 21.00 па польскім часе ў Польшчы закончыліся муніцыпальныя выбары. Грамадзяне краіны выбіралі дэпутатаў мясцовых радаў, войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў.

Выбарчая яўка склала рэкордна высокі адсотак – 51,3%. Паводле першых вынікаў, атрыманых на падставе экзіт-полаў, на выбарах перамагла партыя “Права і справядлівасьць” з вынікам 32,3%, на другім месцы Грамадзянская кааліцыя (з партыяй “Грамадзянская плятформа”) - 24,7%, трэцяе месца заняла Польская сялянская партыя (16,6%), Кукіз’15 атрымаў 6,3%, Беспартыйныя супрацоўнікі муніцыпалітэтаў (Bezpartyjni Samorządowcy) – 6,3%, Саюз левых дэмакратычных сілаў – Левыя разам – 5,7%.

Вельмі важным зьяўляецца вынік галасаваньня за кандыдатаў на пасаду мэра Варшавы, "ПіС" прыкладала вялізныя намаганьні, каб "заваяваць" сталіцу. Аднак зьмены ўлады хутчэй ня будзе (дагэтуль у сталіцы кіравала мэр ад "Грамадзянскай плятформы"). Паводле ўступных падлікаў галасоў, на выбарах у Варшаве перамог кандыдат Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі з вынікам 54,1%, кандыдат “Права і справядлівасьці” Патрык Які атрымаў 30,9%.

Агулам палякі выбіралі больш за 46 тыс. дэпутатаў мясцовых радаў, паўтары тысячы войтаў, 823 бургамістраў і 107 мэраў гарадоў. Зарэгістравана больш за 30,24 млн. асоб з правам голасу. Выбары адбыліся ў 26983 выбарчых акругах.

Другі тур выбараў адбудзецца 4 лістапада.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт