Logo Polskiego Radia
Print

Дні адкрытых дзьвярэй адбываюцца ў МЗС Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 12:58
Сёлета адзначэньне сьвята дыпляматаў адбываецца даўжэй з увагі на стагодзьдзе дзяржаўнай незалежнасьці.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч у будынку МЗС Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч у будынку МЗС PAP/Tomasz Gzell

Міністэрства Замежных Спраў Польшчы ладзіць «Дні адкрытых дзьвярэй». У выходныя ўсе жадаючыя могуць наведаць будынак МЗС на Алеі Шуха ў Варшаве. Наведвальнікі могуць убачыць кабінэт міністра, залю паседжаньняў і кабінэт сустрэч з журналістамі. Дыпляматы не зьбіраюцца нічога скрываць, акрамя тайнай канцылярыі, якую законы забараняюць паказваюць староньнім асобам.

Дні адкрытых дзьвярэй праходзяць у рамках адзначэньня Дня замежнай службы, гэта значыць, сьвята польскай дыпляматыі, устаноўленага 9 гадоў таму тагачасным міністрам Радаславам Сікорскім. З гэтае нагоды МЗС паказвае таксама на сайце, у чым заключаецца праца дыплямата. У 12-ці відэазапісах дыпляматы, якія працуюць між іншым у Аўстраліі, Гішпаніі, Індыі, расказваюць пра сваю працу.

Сёлета адзначэньне сьвята дыпляматаў адбываецца даўжэй з увагі на стагодзьдзе дзяржаўнай незалежнасьці.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт