Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы не хапае 2,5 мільёна жыльля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.12.2018 15:06
Сярэдняя плошча на аднаго чалавека складае няпоўныя 28 квадратных мэтраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы не хапае як мінімум 2,5 мільёна жыльля – гэта вынікі справаздачы групы HRE Thing Tank. Паводле дасьледаваньня, 40% кватэр перанаселеныя, аднак гэты паказчык пастаянна паніжаецца.

Сярэдняя плошча на аднаго чалавека складае няпоўныя 28 квадратных мэтраў. Дасьледаваньне дэфіцыту жыльля грунтавалася на некалькіх фактарах, кажа сааўтар справаздачы Міхал Сапота. Сярод іншага, пад увагу прымалася міграцыя.

М.Сапота: Назіраецца многа пераездаў з рэгіёнаў менш разьвітых у вялікія гарады. Адначасова назіраецца вялікі рух сярод насельніцтва гарадоў, бо гарадзкія пераяжджаюць з цэнтра горада на ўскраіны, або ў прыгарады.

Даклад накіраваны прэзыдэнту Польшчы, у Канцылярыю прэм'ер-міністра, а таксама Асацыяцыю польскіх банкаў. Адно з патрабаваньняў аўтараў дасьледаваньня заключаецца ў зьмяншэньні сумы ўласных сродкаў, неабходнай для атрыманьня гіпатэчнага крэдыту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт