Logo Polskiego Radia
Print

Плянуюцца некалькі дзясяткаў публікацый у сувязі з Годам Манюшкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2019 12:44
  • Год Манюшкі.mp3
2019 год, у якім мінае 200 гадоў з дня народзін кампазытара, абвешчаны ЮНЭСКА і польскім Сэймам годам кампазытара.
pixabay.com/CC0

Польскае музычнае выдавецтва плянуе некалькі дзясяткаў публікацый у сувязі з Годам Манюшкі. Дырэктар выдавецтва Даніэль Ціхы расказвае, што ўжо ў 2019 годзе будуць апублікаваныя тамы з песьнямі Станіслава Манюшкі, «Хатнія сьпеўнікі», струнныя квартэты, фартэпіянная музыка, лацінскія імшы. Рыхтуюцца таксама матэрыялы аркестравай опэрнай музыкі. «Музыка Станіслава Манюшкі паявіцца ў бліжэйшых гадах у сьвядомасьці ў такой форме, як яе слухаў Станіслаў Манюшка», – кажа Даніэль Ціхы.
Польскае музычнае выдавецтва рыхтуе таксама шэраг кніг, у тым ліку зборнік тэкстаў польскіх і замежных аўтараў пра творчасьць і жыцьцё Станіслава Манюшкі. Плянуюцца таксама публікацыі для дзяцей, а сярод іх ілюстраваная і вершаваная кніга «Tatulczyk Moniuszko» Катажыны Хузар-Чуб. Паявіцца таксама відэа-экскурсавод па песьнях кампазытараў.
2019 год, у якім мінае 200 гадоў з дня народзін кампазытара, абвешчаны ЮНЭСКА і польскім Сэймам Годам Манюшкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт