Logo Polskiego Radia
Print

Былыя прэм'еры заклікаюць стварыць адзіны сьпіс кантыдатаў у ЭП

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 14:39
"У Эўрапарлямэнце павінны быць добрыя і годныя прадстаўнікі, якія прадухіляць перамяшчэньне Польшчы ва ўсходнім напрамку".
PAP/Jakub Kamiński

Восем былых прэм’ераў і двое былых міністраў замежных спраў Польшчы падпісалі дэклярацыю, у якой заклікаюць утварыць адзіны сьпіс кандыдатаў на выбары ў Эўрапейскі парлямэнт. Ініцыятыву пад назвай Эўрапейская кааліцыя аб’явіў лідар апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» Гжэгаж Схэтына.
Паводле яго, у Эўрапарлямэнце павінны быць добрыя і годныя прадстаўнікі, якія прадухіляць перамяшчэньне Польшчы ва ўсходнім напрамку. У дэклярацыі запісана, што выбары ў ЭП адбудуцца ў ключавым для лёсаў Польшчы моманце: «Мы заклікаем палітычныя сілы і асяродзьдзі падрыхтаваць адзіны сьпіс, мэтай якога была б адбудова моцнай пазыцыі Польшчы ў Эўразьвязе».
Акрамя Гжэгажа Схэтыны пад дэклярацыяй падпісаліся былыя прэм’еры: Казімеж Марцінкевіч, Лешак Мілер, Эва Копач, Ежы Бузэк, Марэк Бэлька, Уладзімеж Цімашэвіч, Ганна Сухоцка, а таксама былыя міністры замежных спраў: Адам Даніэль Ротфэльд і Радаслаў Сікорскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт