Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы затрымалі чачэнца, падазраванага ў сувязі з тэрарыстамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 15:40
Невядома, ці яго прысутнасьць у Польшчы ўяўляла сабой тэрарыстычную пагрозу.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала чачэнца, падазраванага ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Мужчыну на тры месяца зьмясьцілі ў цэнтар Памежнай службы, ён чакае дэпартацыі ў Расею.
Прэс-сакратар каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў, што затрыманы грамадзянін РФ чачэнскай нацыянальнасьці быў чальцом распрацаванай у мінулым годзе злачыннай групы, якая падтрымлівала тэрарыстычныя арганізацыі.
Мужчына супрацоўнічаў, між іншым, з выдаленым з Польшчы ў жніўні Азаматам Б. Паводле агенцтва, затрыманы аказваў лагістычныя паслугі на карысьць тэрарыстычных арганізацый, але няма інфармацыі, ці яго прысутнасьць у Польшчы ўяўляла сабой тэрарыстычную пагрозу.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт