Logo Polskiego Radia
Print

30 прац Пабла Пікаса з аўторку можна паглядзець у Нацыянальным музэі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 10:21
  • Пабла Пікаса.mp3
У варшаўскім Нацыянальным музэі знаходзіцца самая вялікая калекцыя прац Пікаса ў Польшчы.
Крыніца: Нацыянальны музэй

30 прац Пабла Пікаса з аўторку можна паглядзець у Нацыянальным музэі ў Варшаве. Гэта ўрачысты пачатак цыкла, у рамках якога музэй будзе прэзэнтаваць найцікавейшыя аб’екты са сваёй калекцыі. На спэцпаказ трапілі, між іншым, эскізы Пікаса. Наведвальнікі таксама змогуць паглядзець 10 талерак, якія ўзьніклі ў час захапленьня мастака керамікай. Таксама будзе паказаны адзіны малюнак Пікаса ў калекцыі Нацыянальнага музэя – «Польская дзяўчына».
Працы мастака можна глядзець да 24 лютага. У варшаўскім Нацыянальным музэі знаходзіцца самая вялікая калекцыя прац Пікаса ў Польшчы: 20 керамічных талерак, 46 эскізаў, малюнак, а таксама баваўняны шалік.

Гэта ўрачысты пачатак цыкла, у рамках якога музэй будзе прэзэнтаваць найцікавейшыя аб’екты са сваёй калекцыі. На спэцпаказ трапілі, між іншым, эскізы Пікаса. Наведвальнікі таксама змогуць паглядзець 10 талерак, якія ўзьніклі ў час захапленьня мастака керамікай. Таксама будзе паказаны адзіны малюнак Пікаса ў калекцыі Нацыянальнага музэя – «Польская дзяўчына».

Працы мастака можна глядзець да 24 лютага. У варшаўскім Нацыянальным музэі знаходзіцца самая вялікая калекцыя прац Пікаса ў Польшчы: 20 керамічных талерак, 46 эскізаў, малюнак, а таксама баваўняны шалік.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт