Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад зоймецца праблемай электрычных самакатаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.05.2019 17:01
Паводле новых правіл, электрасамакаты і іх карыстальнікі ня будуць лічыцца пешаходамі.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык сказаў, што праект правіл у гэтай справе ўжо гатовы. Паводле іх, электрасамакаты і іх карыстальнікі ня будуць лічыцца пешаходамі. Урад павінен заняцца праектам на будучым тыдні.

Па прычыне адсутнасьці праўных нормаў на электрасамакатах можна езьдзіць па тратуарах. Рэгулярна паяўляецца інфармацыя, што самакат зьбіў пешахода.

Як казаў Анджэй Адамчык, неўзабаве правілы ўдакладняць, якім чынам можна перамяшчацца самакатам. Міністар зазначыў, што самакаты ня могуць быць на роўні з пешымі, паколькі гэта транспарт з электрычным рухавіком і можа набіраць хуткасьць да 25 км/г. Анджэй Адамчык дадаў, што падрабязнасьці новых правіл неўзабаве будуць прадстаўленыя грамадзтву.

У самой Варшаве працуе некалькі пракатаў электрасамакатаў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт