Logo Polskiego Radia
Print

Лявон Тарасэвіч у Кельцах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2011 17:56
Гэта будзе найбуйнейшы па памерах твор знакамітага мастака беларускага паходжаньня.

Лявон Тарасэвіч - вядомы польскі мастак беларускага паходжаньня рыхтуе ў цэнтры гораду Кельцэ (на поўдні краіны) мастацкую інсталяцыю.

Мастака ў горад запрасіў адзін зь мясцовых прадпрымальнікаў Тамаш Творэк. Ён паабяцаў, што на гарадзкім пляцы мастакоў узьнікне твор выключнай каштоўнасьці.

Сам Лявон Тарасэвіч пакуль ня хоча раскрываць падрабязнасьці. Ён толькі дадае, што кампазыцыю можна будзе паглядзець на пачатку верасьня. Гэта будзе найбуйнейшы па памерах твор Лявона Тарасэвіча. Падобныя канструкцыі ён рыхтаваў ужо ў Барсэлёне й Міляне. «У Кельцах будуць выкарыстаныя люстры», - кажа мастак.

/

Лявон Тарасэвіч: Шматлікая колькасьць люстраў зробіць уражаньне незакончанай прасторы, што паводле мяне, у згаданым месцы, будзе мець асаблівае значэньне. Гаворка ідзе пра тое, што ў цэнтры гораду ўзьнікне зусім новая прастора.

- распавёў Лявон Тарасэвіч.

Мастак зьяўляецца выпускніком Факультэту жывапісу Акадэміі мастацтва ў Варшаве. Ягоныя творы паказваліся ва ўсім сьвеце, між іншым, у Вэнэцыі, Нью- Ёрку, Бэрліне, Стакгольме.

Кампазыцыя Лявона Тарасэвіча- гэта чарговая мастацкага ініцыятыва Тамаша Творэка ў Кельцах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт