Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве зьявіцца эка-таксі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.02.2012 14:37
Новая карпарацыя ўводзіць на рынак перавозак 115 экалягічных аўтамабіляў, сярод якіх 15 будуць электрычнымі.

У сакавіку на варшаўскіх вуліцах зьявіцца эка-таксі. Новая карпарацыя ўводзіць на рынак перавозак 115 экалягічных аўтамабіляў, сярод якіх 15 будуць электрычнымі. З часам (гаворка ідзе пра месяцы) аўтапарк электрычных аўтамабіляў будзе павялічвацца, бо традыцыйныя рухавікі будуць замяняць на экалягічныя.

Фірма спадзяецца, што прывабіць кліентаў коштамі. Аплата за 1 кілямэтар там будзе на 20 грошай меншай, чым у іншых карпарацыяў. Да канца гэтага году па вуліцах сталіцы будзе езьдзіць каля тысячы эка-таксі.

Але гэтым фірма абмяжоўвацца не зьбіраецца. У бліжэйшых плянах – павялічыць аўтапарк да 2 тысяч і ўвайсьці на рынак іншых польскіх гарадоў. Канчатковая колькасьць эка-таксі мае скласьці 5 тысяч.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт