Logo Polskiego Radia
Print

Трагедыя Магды

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.02.2012 14:39
Маці зьніклай дзяўчынкі прызналася ненаўмысным забойстве 6-месячнай дачкі.

„Rzeczpospolita” піша пра трагічны канец гісторыі шасьцімесячнай Магды, якую быццам бы выкралі падчас шпацыру. Як паведаміў вядомы ў Польшчы прыватны дэтэктыў Кшыштаф Руткоўскі, цела дзяўчынкі знаходзіцца непадалёк ад рэчкі Чарна Пшэмша. Дэтэктыў сьцьвярджае, што ў ненаўмысным забойстве прызналася мама дзяўчынкі.

Здарэньне адбылося тыдзень таму ў аўторак. Мама Магды сьцьвярджала, што калі яна шпацыравала з вазком па вуліцы, да яе нечакана падбег невядомы мужчына і ўдарыў па галаве. Калі яна прыйшла ў сьвядомасьць, то пабачыла, што ў вазку няма дзіцяці. У горадзе пачалася грандыёзная кампаня па пошуку Магды. За інфармацыю аб яе месцазнаходжаньні мэрыя гораду абяцала выплаціць 50 тысяч даляраў.

Падазрэньні ў паліцыянтаў узьніклі пасьля таго, калі маці дзяўчынкі праходзіла тэст на дэтэктары хлусьні. У выпадку бацькі такіх сумневаў не было. Жанчына пазьней прызналася, што калі даставала Магду з вазка, то яна ўпала на падлогу й памерла.
Але справа ўскладняецца тым, што пакунак, які паліцыя знайшла ля рэчкі, аказаўся пустым. Пошукі працягваюцца. Псыхолягі ў сваю чаргу кажуць, што гэта яшчэ не канец справы. Маўляў, псыхлягічны стан жанчыны вельмі кепскі і ў выніку эмоцый яна магла прыдумаць гісторыю пра ненаўмыснае забойства.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт