Газ зноў паступае ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.02.2012 15:55
Газпром узнавіў замоўлены ўзровень паставак газу ў Польшчу.
Пра гэта паведаміў польскі газавы апэратар АТ „Gaz-System”. Учора пастаўкі былі зменшаны на 7%.
Прэсавы сакратар "Gaz System" Малгожата Палькоўска зявіла, што сёньня няма праблемаў зь імпартам газу з Расеі. У дадатак у Польшчы сёньня занатавалі рэкорд спажыцьця газу.
Высокае спажываньне зьвязана зь нізкай тэмпэратурай. У апошнія дні тэрмомэтры паказваюцьу Польшчы -20 і больш. Нягледзячы на складаную сытуацыю, сыстэма газаправодаў працуе стабільна. Аднак учора Міністэрства эканомікі Польшчы выдала згоду на выкарыстаньне абавязковых рэзэрваў газу, каб захаваць бесьперапыннасьць паставак.
Сутачнае запатрабаваньне на газ у Польшчы складае 68 мільёнаў кубамэтраў у суткі. Унутраныя крыніцы пастаўляюць 7,2 мільёна кубамэтраў у суткі, а каля 40,8 м3 газу – гэта імпарт. Рэшта пастаўляецца з падземных газасховішчаў. На дадзены момант яны запоўненыя на 65% і там знаходзіцца больша за мільярд кубамэтраў газу.
jl