Logo Polskiego Radia
Print

Польскае кіно заваёўвае Эўропу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.02.2012 16:00
Новыя фільмы Агнешкі Голянд ды Малгажаты Шумоўскай папулярызуюць польскую кінематаграфію на Захадзе.

/

Першымі з гэтымі творамі пазнаёмяцца жыхары Вялікабрытаніі. Там пачынаецца фэстываль польскага кіно.

Брытанцам будзе прадстаўлены поўны спэктар новых польскіх фільмаў. У праграме фільм “Sponsoring” Малгажаты Шумоўскай, у якім галоўную ролю грае Жульет Бінош. Яна грае журналістку, якая дасьледуе змрочны сьвет прастытуцыі. Таксама новы фільм Яцка Бромксага “Uwikłanie” (Заблытаны).

Пэрлінай у кароне фэстывалю будзе апошні твор Агнешкі Голянд “W Ciemnosci” (У цемры). Рэжысэрка выказала спадзяваньне, што фільм узрушыць брытанцаў, бо ў сваёй працы яна кіравалася аўтэнтычнасьцю.

У сваю чаргу ў Польшчы зь нецярплівасьцю чакаюць выхад на экраны новага фільма Войцеха Смажоўскага. Фільм называецца "Róża" (Ружа) і распавядае пра драматычную гісторыю жыхароў Мазураў (польска-нямецкага памежжа) пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1945-46- гг. Фільм атрымаў высокія ацэнкі ад крытыкаў ды гледачоў падчас Міжнароднага варшаўскага кінафэстывалю.

Разам з тым, гэтую карціну называюць складанай, для гледача з вымаганьнямі.

jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт