Павольныя рэформы ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.02.2012 16:20
Экспэрты з польскага Business Centre Club мяркуюць, што тэмп рэалізацыі абяцаных урадам рэформаў – запаволены.
Паводле спэцыялістаў, паляпшэньне фінансавай сытуацыі краіны патрабуе хутчэйшай ліквідацыі пэнсійных прывілеяў ды павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Так, пэнсійны ўзрост жанчын і мужчын трэба хутка выраўняць да 65 гадоў, а поты паступова павялічыць да 67.
Істотнай праблемай у Польшчы застаецца беспрацоўе, асабліва сярод моладзі ды на ўсходзе краіны. Тут трэба заахвочваць прадпрымальнікаў да інвэставаньня й стварэньня новых месцаў працы. Гэта павялічыць даходы дзяржавы.
Іншыя хуткія крокі, пра якія сыгналізуюць экспэрты, - гэта рэформа сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня на вёсцы, ды ўвядзеньне адраснай дзяржаўнай дапамогі.
Экспэрты нагадалі, што рынкі далі польскаму ўраду крэдыт даверу. Калі інвэстары ня ўбачаць рэалізацыі абяцаных рэформаў, яны могуць адвярнуцца ад Польшчы.
jl