Аўтастрадаў ня будзе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.02.2012 12:42
Футбольныя заўзятары даўжэй правядуць час у дарозе з Захаду ў Гданьск, у Варшаву й на Ўкраіну.
Міністар транспарту заявіў, што ключавыя адрэзкі аўтастрадаў А1 і А4 ня будуць гатовыя на EURO 2012. Славамір Новак папрасіў за гэта прабачэньня падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі. Прагназуюцца таксама праблемы з магістральлю А2 Лодзь-Варшава.
Славамір Новак адзначыў, што першапачатковыя пляны будаўніцтва дарог немагчыма выканаць. Плянавалася, што ключавыя адрэзкі магістраляў будуць гатовыя да чэрвеньскага чэмпіянату па футболе EURO 2012. Аднак будаўніцтва дарог ускладнілі леташнія паводкі й падтапленьні ды сёлетнія маразы.
Магістралі А1 і А4 ня будуць праезджыя на чэмпіянат. Паводле кантракту з выканаўцамі, аўтастрады будуць аддадзеныя ў карыстаньне толькі ўвосень.
Такім чынам футбольныя заўзятары даўжэй правядуць час у дарозе з Захаду ў Гданьск, у Варшаву й на Ўкраіну.
яс