Logo Polskiego Radia
Print

Валэнса сыходзіць ад жонкі?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.02.2012 13:25
Шлюб Леха Валэнсы пад пагрозай.

photo
photo - PR

Былы польскі прэзыдэнт ня можа дараваць жонцы, што яна адкрыла іх прыватныя сакрэты. “Я ня буду жыць у няволі” – адказвае Данута Валэнса.

Гданьскі дом прэзыдэнцкай пары на вуліцы Палянкі доўгі час быў адным з найбольш вядомых адрасоў у горадзе. Там адбываліся гучныя прыёмы з удзелам найбольш вядомых людзей краіны. Гасьцей заўсёды віталі Данута й Лех Валэнсы. Неўзабаве ўсё можа зьмяніцца.

Былы прэзыдэнт больш ня хоча жыць разам з жонкай, якая ў сваіх успамінах распавяла пра цяжкае жыцьцё з нобэлеўскім ляўрэатам. Потым у адным зь інтэрвію яна сказала журналістам, што муж яе ніколі не кахаў.

Валэнсу гэта моцна раззлавала, і ён зьбіраецца зьехаць з Гданьска ў Варшаву. Ягоная жонка не плянуе пакідаць Гданьск. Яна зазначыла, што хоча, каб усё супакоілася, але ня будзе больш жыць у няволі. Яна зазначае, што пісаньне кніжкі зьмяніла яе, узмацніла ды дазволіла больш зразумець.

jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт