Logo Polskiego Radia
Print

Падпальшчыку аўтамабіляў пагражае 10 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.02.2012 07:30
Абвінавачаны ў падпале машын зьяўляеццца раней судзімым футбольным хуліганам.

Фота:
Фота: warszawa.gazeta.pl

Варшаўская пракуратура прад’явіла абвінавачаньне 23-гадоваму Яцэку Т., арыштаванаму па падазрэньні ў падпале сямі машынаў у мінулую суботу. Яму пагражае да 10 гадоў турмы. Арыштаваны сваёй віны не прызнаў.

23-гадовы мужчына быў затрыманы на падставе аналізу відэа з камэраў назіраньня, а таксама сьведчаньняў відавочцаў. Хлопца раней затрымлівалі за падобныя злачынствы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён зьяўляецца футбольным хуліганам, і ў мінулым годзе пасьля некалькіх матчаў спаліў 9 машынаў. Яго арыштавалі на 2 месяцы, але падпальшчык тады выйшаў на свабоду пад залог.

PAP/ап

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт