Logo Polskiego Radia
Print

На месцы смаленскай катастрофы будзе помнік

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 22.02.2012 19:28
Кошт стварэньня помніка не перакрочыць 1-го мільён эўра.
Фото: Вікіпедія

Пра гэта дамовіліся міністра культуры Польшчы й Расеі Богдан Здраеўскі й Аляксандар Аўдзееў.

Ня выключана, што 10 красавіка, у 2-я ўгодкі катастрофы, будзе закладзены камень пад будову помніка. Расейкі бок узяў на сябе кошты стварэньня інфармацыйнага пункту й аўтастаянкі ля месца трагедыі.

На конкурс на праект помніка прыйшло больш за 90 працаў, пераважна з Польшчы, але таксама з Расеі, краінаў Балтыі, ЗША й Канады. Паседжаньне адборачнай камісіі заплянавана на 26 сакавіка. Камісія будзе працаваць цягам 5 дзён, пасьля чаго будзе выбраны адзін праект.

Кошт стварэньня помніка не перакрочыць 1-го мільён эўра. Сума будзе падзеленая паміж Расеяй і Польшчай.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт