Паліцыя палюе на раздрукоўкі тэлефонных размоваў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
22.02.2012 15:50
Сьпіс тэлефонных размова для паліцыі настолькі важныя, што яна парушае заканадаўства, каб мець да іх доступ.
Навошта? Адказ у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”. Хаця паліцыя мае права атрымаць ад апэратара такія раздрукоўкі ў выпадку сьледзтва па крымінальнай справе, яна пачынае патрабаваць дакумэнты нават пры дробных правапарушэньнях. Хаця, як заяўляе старэйшы камісар Галоўнай камэндатуры паліцыі Пётр Беняк, у адпаведнасьці з заканадаўствам ня можа гэтага рабіць. Аднак усё часьцей у суды трапляюць заявы паліцыянтаў вызваліць тэлеапэратара з абавязку службовай таямніцы. Калі суд адхіліць заяву, паліцыянты шукаюць сьцежак у абыход. Часам супрацоўнікі зьвяртаюцца ў суд з патрабаваньем вызваліць ад службовай таямніцы канктэрнага працаўніка тэлекамунікацыі. І калі суд згодзіцца, то гэтую асобу могуць дапытаць у якасьці сьведкі, а той мае абавязак прагледзець дакумэнты фірмы. Прадстаўнікі Галоўнай адвакацкай рады заяўляюць, што такія дзеяньні проста недапушчальныя, паколькі менавіта паліцыя ў першую чаргу павінна выконваць заканадаўства й займацца аховай прыватнасьці грамадзянаў, бо гэта яе асноўная роля.
кр