Logo Polskiego Radia
Print

Шарэпка сустрэўся з прэзыдэнтам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2012 12:16
Aмбасадар тлумачыў журналістам розьніцу паміж выдаленьнем і выездам для кансультацыяў.

/

Сёньня прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі сустрэўся зь Лешакам Шарэпкам - польскім амбасадарам, якогa надоечы беларускае МЗС заклікала пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Размова ў Прэзыдэнцкім палацы працягвалася каля 45 хвілінаў. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама міністар Канцылярыі прэзыдэнта Яраслаў Сакалоўскі.

Пасьля заканчэньня сустрэчы амбасадар Шарэпка тлумачыў журналістам, што яго ня выдалілі зь Беларусі, а проста заклікалі накіравацца ў Варшаву на кансультацыі.

Лешак Шарэпка: Гэта зусім іншы ўзровень дыпляматычных адносінаў. Я думаю, што згаданыя кансультацыі ня будуць доўга працягвацца ды я вярнуся ў Беларусь разам зь іншымі амбасадарамі краінаў ЭЗ. Я хачу нагадаць, што заўтра мы будзем адзначаць 20-годзьдзе наладжаньня польска-беларускіх дыпляматычных адносінаў. Я спадзяюся, што наступныя 20 гадоў будуць намнога лепшым пэрыядам.

Нагадваем, у апошні аўторак беларускае МЗС заклікала амбасадараў Польшчы й ЭЗ у Менску пакінуць тэрыторыю Беларусі для кансультацый. Гэта быў адказ беларускага боку на пашырэньне санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да рэжыму ў Менску.

Эўразьвяз адрэагаваў на згаданы крок адкліканьнем на кансультацыі ўсіх сваіх амбасадараў у Беларусі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт