Logo Polskiego Radia
Print

Чорная сьцяна ў памяць Смаленска’2010

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2012 14:56
Абвешчаныя вынікі конкурсу на помнік, які ўшануе ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску 2010 году.

/

Вядомыя вынікі конкурсу на смаленскі помнік. Міжнароднае журы выбрала праект групы Анджэй Салыга, Дарыюш Сьмяхоўскі, Дарыюш Каморэк.

У абгрунтаваньні журы напісала, што манумэнт ушаноўвае месца авіякатастрофы.

Журы, у склад якога ўваходзілі архітэктары й мастакі з Польшчы, Нямеччыны й Расеі, засядала апошнія 5 дзён. Абгрунтоўваючы рашэньне, архітэктар прафэсар Марэк Будзыньскі патлумачыў, што частка помніка – гэта чорная сьцяна са шматлікімі шчылінамі да вышыні двух мэтраў. На сьцяне зьмешчаны прозьвішчы ахвяр. У помнік уключаны таксама сымбалічны камень, які паставілі адразу пасьля катастрофы, і бяроза, у якую ўрэзаўся самалёт.

Помнік будзе гатовы праз год. Праект сфінансуе польскі ўрад.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт