Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь у аб’ектыве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2012 11:07
Заўтра ў Варшаве адчыняецца выстава беларускіх фотарэпартэраў.

/

2010 год для Беларусі быў годам разагнаных мірных акцый, арыштаў актывістаў, новых палітвязьняў. Гэта таксама эканамічны крызыс і выбух у мэтро. Усе гэтыя падзеі былі ў аб'ектыве беларускіх фотарэпартэраў.

Інфармацыйнае бюро Салідарнасьці з Беларусьсю разам з Press Club Польшчы й пры падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы арганізоўваюць фотавыставу беларускіх рэпартэраў. Яны раскажуць пра ўмовы, у якіх ім прыходзіцца працаваць, раскажуць пра гісторыі, паказаныя на здымках.

Выстава адбудзецца ў Domie Polonii. На ёй будуць паказаныя працы:
Аляксандар Васюковіч – незалежны фотарэпартэр.
Дзьмітры Бруско – фотарэпартэр выданьня „Камсамольская праўда”.
Сяргей Васільеў – незалежны фатограф.
Сяргей Гапон – газэта „Камсамольская праўда”.
Сяргей Гудзілін – працуе ў газэце „Наша Ніва”, пераможца конкурсу Belarus Press Photo-2011.
Юлія Дарашкевіч – супрацоўнічае з незалежнымі СМІ.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт