Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземцы заплацяць за праезд

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 06.08.2012 16:08
У Нямеччыне вяртаецца прапанова ўвядзеньня аплатаў за праезд па аўтабанах.

Новы праект прадугледжвае, што плаціць будуць толькі іншаземцы. За ўвядзеньне аплатаў за хуткасную шашу ўжо некалькі месяцаў змагаецца міністар транспарту, аргумэнтуючы недахопам сродкаў на дарожныя рамонты. Калі прапанова міністра будзе адобраная, сродкі папоўняць бюджэт ведамства, а ўрад не патрапіць у няміласьць нямецкіх кіроўцаў, якія нават не жадаюць чуць пра аплаты за праезд па аўтастрадах.

Адначасова неабходна праверыць, ці ўвядзеньне аплатаў для іншаземцаў не парушае эўрапейскага заканадаўства. У Нямеччыне самая густая ў Эўропе сетка аўтастрадаў. Іх агульная даўжыня складае 13 тысяч кілямэтраў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт