Logo Polskiego Radia
Print

Трое беларусаў пацярпелі ў ДТЗ ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.08.2012 10:43
"Ford Transit" зь беларускімі нумарамі выехаў на паласу сустрэчнага руху.
Ratownicy przy wejściu do tunelu na autostradzie A9 w SzwajcariiRatownicy przy wejściu do tunelu na autostradzie A9 w Szwajcariifot. PAP/EPA/LAURENT GILLIERON

З прычыны ДТЗ на 18-м км аўтадарогі Адэса-Мэлітопаль-Новоазоўск 13 чалавек шпіталізаваныя, зь іх 5 - грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, 3 грамадзян Бларусі й 5 украінцаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, аварыя адбылася ў суботу ў 23:36. Кіроўца мікрааўтобуса "Ford Transit" зь беларускімі нумарамі выехаў на паласу сустрэчнага руху й дапусьціў лабавое сутыкненьне з легкавым аўтамабілем "Chery Amulet" (Украіна).

Пацярпелыя з траўмамі розных ступеняў цяжкасьці шпіталізаваны ў бальніцы Мікалаева. Па факце здарэньня праваахоўнымі органамі праводзіцца рассьледаваньне.

Інтэрфакс/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт