Logo Polskiego Radia
Print

Італьянцы пераселі на ровары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.10.2012 17:09
У мінулым годзе ў Італіі прададзена больш ровараў, чым машын.

З гэтага вынікаюць цяжкасьці Fiatа ды іншых аўтамабільных кампаній.

Высьвятляецца, што найбольш небясьпечныя канкурэнты Fiatа не Volkswagen, Peugeot або Citroen, а Атала, Bianchi і Colnago – папулярныя вытворцы ровараў.
Сёньня на Апэнінскай паўвысьпе мэханічныя двухколавыя транспартныя сродкі, або інакш кажучы ровары, апярэдзілі па папулярнасьці аўтамабілі.

Італьянцам не перашкаджае нават той факт, што ў краіне ёсьць толькі чатыры тысячы кілямэтраў роварных дарожак. У дзесяць разоў менш, чым у Нямеччыне. Што тычыцца колькасьці ровараў, то італьянцы скарачаюць разрыў зь немцамі. У Нямеччыне толькі ў тры разы больш ровараў чым у Італіі.

Сытуацыя адчувальна зьмянілася ў мінулым годзе. Летась у Італіі прададзена 1748 тысяч аўтамабіляў і 1750 тысяч ровараў. Шэсць з паловай мільёнаў італьянцаў выкарыстоўваць ровар замест аўтамабіля, а чарговыя 10,5 мільёнаў карыстаюцца ім у выходныя дні.

юл

tags: італія
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт