Logo Polskiego Radia
Print

Памерла самая старая жыхарка плянэты

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.12.2012 09:05
Бэк Купэр было 116 гадоў.

/

Амэрыканка Бэс Купэр памерла ў аўторак ад страўнікавай інфэкцыі ў доме састарэлых, дзе жыла апошнія 10 гадоў пасьля сьмерці мужа. Купэр стала самай старой жыхаркай Зямлі ў студзені 2011 года, калі ва ўзросьце 114 гадоў памерла амэрыканка Юніс Сэнборн.

Пасьля сьмерці Купэр тытул самага старога жыхара плянэты перайшоў да Дзіны Манфрэдыні, 115-гадовай амэрыканцы італьянскага паходжаньня, якая пражывае ў штаце Аёва.

Самы стары мужчына на плянэце - японец Дзіроэман Кімура - ён маладзейшыя за Манфрэдыні на два тыдні.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт