Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордны кантракт Turkish Airlines (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2013 20:53
Авіякампанія Turkish Airlines падпісала кантракт з эўрапейскім вытворцам самалётаў Airbus на суму 9 млрд. 300 млн. даляраў.

foto:
foto: wikipedia

На рынку грамадзянскай авіяцыі – рэкордная транзакцыя на пакупку самалётаў. Буйнейшая турэцкая авіякампанія Turkish Airlines падпісала кантракт з эўрапейскім вытворцам самалётаў Airbus на суму 9 млрд. 300 млн. даляраў. Авіялініі замовілі ў авіяканцэрна 117 новых самалётаў Airbus А320. Паводле кіраўніцтва Turkish Airlines, падпісаньне кантракта зьвязанае з плянамі разьвіцьця авіякампаніі й адкрыцьцём новых маршрутаў. Авіяляйнэры будуць пастаўлены турэцкай авіякампаніі ў 2015-2020 гадах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт